Выставка, посвященная 120-летию со дня рождения Михася Чарота

Выстава экспануецца ў Цэнтры беларускай мовы і культуры (А-213).

Бібліятэка МДЛУ запрашае наведаць выставу, прысвечаню 120-годдзю Міхася Чарота, беларускага паэта, празаіка, драматурга, аднага з арганізатараў літаратурнага руху на Беларусі. Вершы і паэмы, апавяданні, п’есы пісьменніка праўдзіва адлюстравалі побыт дарэвалюцыйнай вёскі і падзеі грамадзянскай вайны, значныя сацыяльна-грамадскія перамены, што адбываліся ў краіне ў 1920-я гады, духоўны свет чалавека, які свядома ўключыўся ў будаўніцтва новага жыцця, таму з’яўляюцца выдатным мастацкім дакументам і сведчаннем той пары. Міхась Чарот – чалавек свайго часу, паэт-трыбун, які згарэў у агні рэпрэсій.

Выстава экспануецца ў Цэнтры беларускай мовы і культуры (А-213).

Чакаем Вас!